Алена ЯНКОЎСКАЯ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дзяржынскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 2. Роднае слова 2012/3
Наш боль - чарнобыль...
Літаратурна-музычная кампазіцыя
Мэты: вучыць успрымаць мастацкае слова; праз літаратуру асэнсоўваць гістарычныя падзеі; выхоўваць спагадлівасць, неабыякавасць да гістарычнага мінулага.Абсталяванне: відэасюжэты дачарнобыльскіх краявідаў; плакаты, прысвечаныя трагедыі; выстава малюнкаў першакласнікаў “Мой свет”; прайгравальнік.
Эпіграф:
Яго не змяніць. Ды заўтрае - зменна...
Удумайцеся ў словы Дануты Бічэль. Ці ёсць “заўтра” ў тых людзей, што жывуць у небяспечных раёнах? Ці можна яго змяніць? Няўжо зноў кожны чацвёрты? Наша літаратурная кампазіцыя - гэта рэквіем ахвярам Чарнобыля, нашай спакутаванай зямлі.
Хлопец з дзяўчынай выконваюць пад гітару песню “Мой родны кут”, на экране змяняюцца краявіды Беларусі.Песня заканчваецца, але мелодыя яе працягвае гучаць, і на яе фоне тыя ж вучні пачынаюць дыялог.
у гняздзе над знямелай вёскай?
дачарнобыльскай, чыстаросай.
у палескім бары атрутным?
зганьбаванай і шматпакутнай.
і чаму не ляціш у вырай?
чым чужыну назваць Айчынай.
Уласцівую ёй солкасць,
А песня - гукаў,
Трапяткіх і кволых,
Вясёлка - колераў,
Каханне - шчырасці,
А чалавек душы сваёй,
Вялікай, несмяротнай -
На свеце існуе
Мастацтва.
Янка Сіпакоў адным з першых у беларускай літаратуры забіў у набат, будзячы сумленне і гонар народа. Прапануем вашай увазе ўрыўкі з яго паэмы “Одзіум”.
Музычная застаўка (11 вучняў выходзяць на сярэдзіну класа).Настаўнік.
Два браты і сястра з нетутэйшымі імёнамі -
Катаклізм, Апакаліпсіс і Катастрофа -
нецярпліва, прагна ўглядаюцца
ў тутэйшую зямлю
і ласкава гладзяць па раскудлачаных валасах
сваю нашчадніцу, спадкаемніцу, якая,
ці чуеце, мае такое ўжо тутэйшае імя:
Бяда.
Чорнае слова, як чорнае сонца, бязлітасна
ўскацілася на беларускі небасхіл.
Чорная боль - Чарнобыль.
Чорны боль - Чорнаболь.
Усё, з чым дружыў чалавек і што дружыла з чалавекам, пасварыў Чарнобыль.
хлопчык з той страшнай зоны, бо пакуль
яшчэ не ведае, што ад радыяцыі
схавацца нельга.
“Доктар сказаў, што ў мяне дужа многа
радыяцыі”, -
сумуе дзяўчынка з той жа самай зоны,
бо ўжо ведае:
тое, што з ёй, за ёй назаўсёды -
радыяцыя не прастуда,
яна не выводзіцца.
3 жывою і мёртваю пасварылі.
I нават жывую прыроду зрабілі мёртваю.
Чыстае зрабілі брудным.
Была, ці чуеце, вёска, а стала зона адсялення.
Было поле, а стала зона адчужэння.
Быў лес, а стала зона пастаяннага
радыяцыйнага кантролю.
Была пчала - пацешная такая,
А стала атамнаю бомбаю.
далёкая ад зоны, - рэактар; і дрэва, якое
жыве тут спрадвеку, - таксама рэактар.
I чалавек абпраменены - рэактар.
Колькі здаровых людзей ён можа зрабіць
хворымі, жывых - мёртвымі.
Жывая зямля прымае хворых
на радыяцыю людзей
і сама становіцца мёртваю.
Каму зажадалася забіць здаровую зямлю,
пасеяць на ёй мёртвае?!
знішчаных вайною вёсак.
А колькі мёртвых, хоць і ацалелых вёсак,
забярэ без вайны, праглыне Чарнобыль?
2670 вёсак і 27 гарадоў знаходзіцца сёння
на забруджанай зямлі...
Мы ўсюды і ва ўсім спяшаліся быць першымі:
першымі жадалі прыбегчы ў камунізм,
першымі выракліся роднай мовы...
А сёння мы першыя яшчэ і па радыяцыі.
Там жывуць і апрацоўваюць зямлю.
Жыць нельга, а жывём.
Есці нельга, а ядзім.
Маўчаць нельга, а маўчым.
Горш таго - гаворым:
“Мы справімся сваімі сіламі”,
“Нам не патрэбна ніякай дапамогі”.
Не мы ж самі ўчынілі на сваёй зямлі
гэтую бяду - нам падарылі яе ліхадзеі.
яны самі ведаюць, што значыць
спачуванне і міласэрнасць.
Дзякуй табе, мой родны народ, за дабрыню,
за міласэрнасць і спачуванне дзякуй!
За высакароднасць дзякуй.
Дзякуй за спагаду да чужой бяды.
Але нехта мог бы і падказаць табе:
“Памажы і сваім нівам і птушкам,
рэкам і дрэвам,
хатам і людзям”.
Дзецям сваім памажы!!!
зненавідны наш “мірны” атам...
Дзе сёння тыя салдаты, якія голымі рукамі
Збіралі ў пагнутыя вёдры
радыеактыўны графіт?
Дзе тыя героі, якія ў самае пекла, у самы
радыеактыўны шал спяшаліся як найвышэй
і найхутчэй узнесці над звар’яцелым рэактарам
наш родны сцяг?
Як адчуваюць сябе тыя сяляне,
якія ўсе гэтыя
трывожныя гады аруць радыёактыўную зямлю?
народа, не чуюць яго роспачы.
Што ім да таго, як нараўлянскія
ці брагінскія маці
кормяць сваіх дзяцей?
Даюць дзеткам хлеб, а самі дрыжаць ад страху,
даюць малачко, а ў саміх слёзы на вачах,
даюць яблык, а ў саміх сціскаецца сэрца:
колькі ж бэраў ці кюры з’есць малое
з тым хлебам, малачком ці яблычкам?
сябрамі - ім не дазваляюць сустракацца
з лугам, лесам, рэчкаю.
Але што ж гэта за дзяцінства без лугу,
без лесу, без рэчкі?!
Мы радаваліся хмаркам, а ім трэба іх баяцца.
Нам было радасна бегаць па траве, а ім яе
трэба баяцца.
Мы елі яблыкі, а ім іх нельга.
у жывой і нежывой прыродзе.
Мутацыя..
Яна спараджае гігантызм у жывёл і дрэў.
Мутацыя - дзіця радыяцыі.
I хоць усё гэта - нібы з нейкіх кашмарных
сноў, не трэба ўсміхацца і махаць рукамі.
А яны ўсе гэта хочуць схаваць.
I баяцца слоў. Але яшчэ баяцца маўчання.
раскашуюцца на тутэйшай зямлі
два браты і сястра
з нетутэйшымі імёнамі - Катаклізм,
Апакаліпсіс і Катастрофа, -
а за імі аж скуголіць ад задавальнення
іхняя мутнавокая спадкаемка з
быццам бы тутэйшым імем - Бяда...
зняможаную зямлю!
I прарастай.
I спялі такую патрэбную нам зараз надзею.
Бо, калі ёсць бяда, трэба, каб была і надзея.
Хай сабе да яе яшчэ так далёка.
Аж 24 000 год - такі перыяд
паўраспаду радыеактыўнага плутонію.
Людзі жывуць коратка, а радыенукліды доўга.
Але ж мы цярплівыя.
Будзем чакаць!
3 веку ў век.
Амін.
Гучыць запіс царкоўнага хору.
Настаўнік. “Даруйце, але Беларусь сапраўды на краі бездані! - пісаў Алесь Адамовіч у лісце да Міхаіла Гарбачова 1 чэрвеня 1986 г. - Патрэбна неадкладная дапамога народу, які сам заўсёды ахвяраваў у цяжкія для краіны гады. Беларусы рэдка плачуцца...”
Але прыйшоў час - і мы плачам, хаваючы родных і блізкіх, гледзячы, як пакутуюць дзеці. Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Мікола Мятліцкі, Харытон Гурыновіч, Сяргей Законнікаў, Валянціна Аколава - вось невялікая частка тых прадстаўнікоў нацыянальнай паэзіі, хто аднымі з першых адгукнуліся на трагедыю.
Зараз паслухаем вершы некаторых з іх.Вучні выразна чытаюць вершы.
“Пакінутая вёска”. X. Гурыновіч.
“Бежанцы”. В. Макарэвіч.
“Матыль”. X. Гурыновіч.
“Чарнобыльская калыханка”. А. Камароўскі.
А дзеці малююць... Вось якім бачаць яны сваё заўтра. Дзеці не вераць, што сонца, паветра, вада - іх спрадвечныя сябры - могуць стаць забойцамі. Калі ёсць бяда, трэба, каб была і надзея. Што ж, хай яна жыве і ў нашых сэрцах!
Вучань чытае верш “Што было на Беларусі” У. Паўлава.